28 снежня, у нядзелю, а другой гадзіне адбудзецца святочны канцэрт Тацяны Беланогай пад эгідай часопіса сучаснага мастацтва "pARTyzan" у фармаце кватэрніка. Тацяна Беланогая - сталая ўдзельніца і пераможца многіх бардаўскіх канцэртаў і конкурсаў. У 2004 годзе стала пераможцай “Бардаўскай восені” ў Бельск – Падляшскім, у 2007 – конкурсу “ОРРА-2006” у Варшаве. Мае тры альбомы. Апошні, "Дзьвюхкроп'е", пабачыў сьвет у гэтым годзе. Па паходжанні - паляшучка, жыве ў Маладэчне, мае дзве вышэйшыя адукацыі.
Даведкі пра імпрэзу па тэлефоне ў Вялейцы 5-72-75.
Пад Воршай каторы раз адбудзецца фэст бардаўскай песьні. Ці зьбіраюцца вялейскія хто наведаць гэтую імпрэзу? Раю прыняць удзел. Ёсьць магчымасьць сустрэцца зь цікавымі людзьмі, і ня толькі з бардамі-славутасьцямі. Бераг Дняпра, гістарычнае месца славутай перамогі, новыя сустрэчы, уражаньні, ноч ля вогнішча, беларускія сьпевы і танцы, выступ-двубой рыцараў, невялічкая вандроўка з элемэнтамі экзотыкі...
4 траўня ў Ніжнім Парку адбудзецца адкрыццё байкерскага сезону.
Пачатак аб 11-ай.
У мерапрыемтве прымуць удзел: вялейскі байкерскі зьвяз, рыцарскі клуб "Паходня".
Плануюцца конкурсы й спаборніцтвы.
Канцэрт, прысвечаны 70-гадоваму юбілею мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра імя Жыновіча, народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца, адбудзецца 18 мая ў Палацы культуры. Міхаіл Казінец – ураджэнец вёскі Цынцавічы. Па словах начальніка аддзела культуры Вілейскага райвыканкама Сяргея Паўлоўскага, плануецца, што на канцэрт прыедуць Анатоль Ярмоленка, Пётр Ялфімаў, вакалісты Белдзяржфілармоніі, прызёр дзіцячага “Еўрабачання-2006” Андрэй Кунец.