Адмін --
Узрост: --
З намі: 2 гады 1 месяц
Паведамленняў: 305
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 47
Атрымаў падазяк: 16
Папярэджанняў: 0
рыхтуй калядную зорку зьлета, а купальскае кола ўзімку
ітак спадарства, прапаную пачаць ужо рыхтавацца да Купалля. хтось скажа "ці незарана?". і я адкажу: "Не!":)-. папраўдзе лічу што рыхтавацца трэба грунтоўна, і справаў парабіць надта многа, таму прапаную пачынаць чым хутчэй.
мінулагодняе сьвяткаванне выявіла як станоўчыя бакі, гэтак і мноства хібаў ды недахопаў. Сярод таго што ў гэтым годзе можам паспрабаваць падвысіць ва ўзроўні бачу наступнае:
1) сьпеўны рэпертуар. на мой погляд у мінулым годзе ён быў занадта сьціплы. сьпеваў было усяго колькі штук, да таго ж словы і напеў ведала усяго пару чалавек, астатнім заставалася толькі "то-то-то:)". прапаную: развучыць як мага больш(колькі ўжо пацянем:) купальскіх песень. варынты два: можна выкладаць словы і мп3 на сайце, а таксама можна зьбірацца час ад часу і вучыцца сьпяваць разам, грамадой. можна запрасіць зь менску кагось з адмыслоўцаў па сьпевах для правядзення своеасаблівых майстракласаў(гэтак мы рабілі на мінулыя Каляды).
2) зьнешні выгляд. лічу што настрой ды стыль сьвята будзе вельмі моцна падняты, калі сярод удзельнікаў будзе як мага больш асобаў у традыцыйнай вопрадцы. чаго маю на ўвазе? у першую чаргу можна заняцца самым простым - вышываныя кашулі, тканыя пасы, дзеўкі - у даўгіх спадніцах, хлопцы - у ільняных, ці проста белых нагавіцах. для дзявок таксама варыянт - традыцыйная сукенка. гэтаксама - можна правесьці адмысловыя сходы-майстракласы, пашукаць выкрайкі, і пачынаць шыць - каб далета пасьпець. для нагляднасьці раю зірнуць на тое, як адзначалі мінулагодняе Купалле ў розных месца Беларусі: http://community.livejournal.com/by_ethn
o/59788.html зьвярніце увагу, які настрой надае адмысловая вопрадка
Можа надвор'е такое, что лета хочацца! Я цалкам - за, асабліва што датычыцца спеваў. калі за тыдзень раздаць словы, не ўсе іх вывучаць. калі сабрацца хаця б 5 разоў ды разам паспяваць - будзе зусім іншая справа. І яшчэ мне б вельмі хацелася больш танцаў! тут пытанне будзе да дудара наконт музыкі....
Адмін --
Узрост: --
З намі: 2 гады 1 месяц
Паведамленняў: 305
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 47
Атрымаў падазяк: 16
Папярэджанняў: 0
думаю наконт танцаў пытанне будзе ня толькі да музыкаў. я пра тое што ня надта многа пар набярэцца - хлопцы неяк баяцца тых танцаў, ці што хаця канешне хочацца каб усё і зразу
Будзем рады вашай дапамозе.
Рэквізіты нашых электронных кашалькоў WebMoney: B263665708680 (беларускі рубель) E164155281496 (еўра) Z161583402556(даляр)
Вилейка водохранилище фото фотогалерея сайт города вилейка вилейка.огр форум дискуссионный клуб обсуждение новости города минская область рлс коментарии вопросы ответы скачать посмотреть послушать слушать читать лучший сайт любимый город вилейка только тут стихотворение полезная информация расписание поездов автобусов расписание работы кафе банков электронные газеты лилея волот региональная газета портал города вилейка вилейский район