Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29
Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30 Газета "Лілея" » Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён
Вось і скончылася лета... Так, шаноўныя, лета, чароўнай птушкай, выпырхнула ў невядомым накірунку. Ці сумна яму стала з намі, ці стамілася забаўляць нас цудоўным надвор’ем – зьляцела, абмыўшы на разьвітаньне ўжо халодным перадвосеньскім дожджыкам, каб ачунялі ад сьпёкі, каб падрыхтаваліся да іншай рэчаіснасьці – новага навучальнага году...
Сёлета шмат абітурыентаў правалілі цэнтралізаванае тэставаньне. Мінадукацыі вымушана было тэрмінова перагледзець шкалу балаў. У чым прычына: кепскія веды ці складаныя тэсты?
Курс “Гісторыі Беларусі” ў нашых школах выкладацца больш не будзе. У праекце вучэбнага плана на наступны год напісана проста – “гісторыя”. Для новага прадмета рыхтуецца і адмысловы падручнік.
Магчыма, хтосьці падумае, што такі артыкул варта было б напісаць на Дзень Маці , ці 8 сакавіка. Не трэба так думаць! Мы не толькі на святы павінны гаварыць бацькам , што любім іх. Мы павінны гаварыць ім гэта кожны дзень. Хаця б за тое, што яны далі нам жыццё. Гэты артыкул я прысвячаю ўсім матулям і сваёй. А прачытаць яго раю ўсім, у каго ёсць праблемы з імі.
У
вучняў мабільны тэлэфон даўно перастаў быць недасягальнай марай. Але
разам з тым “мабіла” перастала быць проста сродкам сувязі. Яна
настолькі шчыльна ўлілася ў сераду навучэнцаў, што без тэлефона
школьнік проста не ўяўляе жыцця, ня можа без яго пражыць і дня. Гэта
значыць, што мабільнік ператварыўся ў своеасаблівы наркотык, і значная
частка вучняў – “наркаманы”. Прычым такія “наркаманы”, якія не
ўсведамляюць сваей хваробы.
Вы
хочаце паступіць на спецыяльнасць “дзяржаўнае кіраванне”, “дзяржаўнае
кіраванне і права”, “дзяржаўнае кіраванне і эканоміка”, “міжнародныя
стасункі”, “міжнароднае права”, “правазнаўства”, “эканамічнае права”,
“журналістыка”, “міжнародная журналістыка”, “мытная справа”? Тады
рыхтуйцеся да адмысловай гутаркі…
Сёння
мы вядзем гутарку з адным з самых папулярных настаўнікаў гімназіі № 1
“Логас” Эдуардам Уладзіміравічам Мацюшонкам. Вучні ўсіх узростаў любяць
яго урокі. Да яго заўсёды можна звярнуцца за парадай не толькі як да
настаўніка, але і як да старэйшага і мудрэйшага чалавека. Сакрэт яго абаяльнасці мы паспрабуем даведацца. Дарэчы, сёння, 7 сакавіка, Эдуарду Мацюшонку спаўняецца 50 гадоў. Віншуем!
У рэшце рэшт у нашыя рукі (ці, можа, лепш сказаць крылы) трапіў мульцік
пра быліннага героя “Ілья Мурамец і Салавей-разбойнік”, і мы вырашылі
падзяліцца з вамі сваімі ўражаннямі.
У вялейскім цэнтры мастацкай творчасьці вучняў адкрылася выстава "Рэха
далёкіх стагоддзяў", прысьвечаная тэме "рыцарства". У экспазіцыі
прадстаўлены дасьпехі, якія рэканструяваў клуб "Паходня".
На працягу месяца выставу наведаюць больш за 800 вучняў.
Удзельнікі гурта PANaNieba ў інтэрвію ТГ паўсталі супраць атаясамленьня беларускага рэпу з хіп-хоп-праектам «Чырвоным па Белым»: «Апошнім часам пачынае раздражняць, калі кожны белмоўны рэп-гурт параўноўваюць з ЧпБ. Асабліва, калі нас. Бо мы маем ня проста іншыя тэксты, мы працуем у зусім іншым кірунку, у нас стыль зусім іншы».