Аўтарызацыя

У нас на форуме

праца сайта 1 2 3 ... 25 26 27 >>
Апошняе паведамленне Сёння ў 00:06:51
Гульні
Апошняе паведамленне Сёння ў 00:05:09
гасьцявыя рэсурсы БайФлай
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 20:07
перапіс-2009
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 09:53
Праграмкі
Апошняе паведамленне 19 снежня 2008 13:28
анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 17 снежня 2008 00:12
што дзеецца ў свеце 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 21:19
А чаму????? 1 2 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 20:58
ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 4 снежня 2008 12:48
Вялейка ў сусьветным сеціве
Апошняе паведамленне 3 снежня 2008 22:14

А ў галерэі...


Сьвечка калядна ...

Сьвечка калядная
Каментары (1)
448x336, 17.18 Kb
Мастак Эдуард Мацюшонак

Эдуард МацюшонакВялейскі мастак-жывапісец Эдуард Мацюшонак зьявіўся на свет пад сузор’ем Рыб 7 сакавіка 1958 года ў в. Мнюта-2 Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. З дзяцінства вызначаўся невытлумачальным імкненнем зразумець душу чалавека, жаданнем разгадаць таямніцы прыроды.

Жыццёвае крэда: “Кожнае імгненне, як і душа, непаўторнае. Беражы гэта”.

1973 г. – скончыў Суклінскую 8-гадовую школу

1973-1977 гг. – вучоба ў Віцебскім станка-інструментальным тэхнікуме

1977-1979 гг. – служба ў войску

1979-1984 гг. – вучоба ў Віцебскім педінстытуце (мастацка-графічны факультэт)

з 1984 года – з сям’ёй жыве і працуе ў Вялейцы ў СШ №2 (цяпер гімназія №1 “ЛОГАС”) настаўнікам сусветнай мастацкай культуры і выяўленчага мастацтва

з 1998 года – кіруе ў гімназіі студыяй выяўленчага мастацтва “ВЯСЁЛКА”

з 1986 года – пачынае актыўную творчую дзейнасць; прымаў удзел у рэспубліканскіх маладзёжных выставах (г. Менск), у Рэспубліканскай мастацкай выставе “Экалогія” (г. Мінск), у выставе, прысвечанай 100-годдзю В. Стрэмінскага (г. Вялейка)

у 1989 г. – прыняты ў Маладзёжнае аддзяленне пры Саюзе мастакоў СССР

Персанальныя выставы

1986, 1992, 2000, 2004 гг. – г. Вялейка

1987 г. – г. Менск, Палац Прафсаюзаў

1989 г. – г. Петрапаўлаўск-Камчацкі, агітацыйнае судна “Карчагінец”

1994 г. – г. Гютэрслоў, Германія (Дні Беларусі ў Германіі)

1997 г. – г. Вілейка, адкрыццё Выставачнай залы ім М. Сілівановіча

2005 г. – г. Глыбокае

2005 г. – г. Мядзел

2006, 2007 гг. – г. Паставы

З 1984 года ў Вялейцы працуе гарадская студыя выяўленчага мастацтва, якой кіруе ўсе гэтыя гады Э. Мацюшонак.

Жонка Алена – настаўнік па адукацыі і мастак у душы і па жыцці, выкладае выяўленчае мастацтва і працоўнае навучанне ў гімназіі № 1 “ЛОГАС”. Сын Уладзімір, названы ў гонар дзядулі, вылучаецца дабрынёй і грунтоўнасцю, любіць маляваць і канструяваць. Дачка Святлана, як святло, якое па-над небам і зямлёй. Пайшла па шляху бацькоў. Вучыцца на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педуніверсітэта імя П.М. Машэрава

Галоўная тэма творчасці мастака – родная Бацькоўская зямля і філасофія жыцця на гэтай зямлі. Цераз пяшчоту і прыгажосць ідзе пошук шляхоў паразумення і еднасці людзей паміж сабой, еднасці паміж людзьмі і прыродай. Тэматычная і сюжэтная разнастайнасць твораў – сведчанне глыбіні пачуццяў, здольнасць бачыць прыгажосць і веліч у звыклых простаму воку матывах. Эдуард Мацюшонак звычайна працуе ў тэхніцы алейнага жывапісу. Творы яго размешчаны ў прыватных калекцыях у нашай краіне і за яе межамі. Мастак заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку.



    
  
    
    
  
    
    
 Green, Ігар Сьпільнічэнка, Ілья, імпрэза, Асавец, Астравец, АЭС, вершы, Волат, выбары, гімназія, газета, Гліннае, гурт, дыяспара, Зеніт, Зьміцер Вінаградаў, канцэрт, кніга, крызіс, Лілея, Лашутка, Мікола Ўласевіч, Наркевіч, Новік, пікет, ПАНаНеба, паэт, помнік, прафсаюз, прэзентацыя, рок-канцэрт, рэгіянальная, Смаргонь, сталоўка, стужка, сустрэча, фотаздымкі, чын, эканоміка

Паказаць усе тэгі
 
    

Апытанне


Так, гэта эканамічна выгадна
Не, атам мірным не бывае
Хай будуюць, але на мяжы з Расеяй
Не, гэта зруйнуе экалогію і турызм
Абы не было вайны



Пошук




Зараз на сайце


Карыстальнікаў: 0

Адсутнічаюць.

Робатаў: 2

Yandex, Alexa

Гасцей: 1

20-ка апошніх наведвальнікаў:

jakub, mikola, Habeliak, kerydiv, _Han_, Pan_tadeush, Lesavik, Tambouski vouk, Vialla, bublikvera, kon, Воля, Dana, miestaczkoviec, andros, Vladis, Антось, Кавальскі, Зоя Справедливая, Shmid

Рэклама

Будзем рады вашай дапамозе.
Рэквізіты нашых электронных кашалькоў WebMoney:
B263665708680 (беларускі рубель)
E164155281496 (еўра)
Z161583402556(даляр)



Copyright © 2006 - 2009. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY Беларускі рэйтынг MyMinsk.com