Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29
Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30 Населеныя пункты » Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён
З дарогі вёска Шыпкі, што ў Вілейскім раёне, падаецца ня толькі прыгожай, але і вельмі вялікай. Ня дзіва – больш за паўтары сотні хат. Але калі раптам чужы чалавек вырашыць напрыканцы восені збочыць з дарогі і завітаць у вёску, то абавязкова адчуе сябе сталкерам – ні людзей, ні сабак, ні іншых гукаў жытла. І толькі над некалькімі хатамі ўзьнімаецца лёгкі дым з комінаў.
“Дарагія суродзічы! Ад вякоў і праз шэрагі стагодзьдзяў наш народ усё пачынаў ад Бога. Калі вясной наш араты ці сявец выходзіў на сваё поле, першае, што ён рабіў — хрысьціўся і казаў: “Памажы-ж Божа!”, а пасьля кідаў першую жменю зярнят у ральлю. Дык і мы сёньня, кідаючы зерне вольнага слова з вольнага сьвету да Вас, дарагія суродзічы, таксама пачнем з таго, што нас жывіць і творыць, з чаго наш пачатак і наш канец”.
За вёскай узвышаецца вялікая гара, парослая густым лесам. І на
крутых схілах гэтай гары ёсьць лазы. Толькі ня шчыліны ў зямлі. А
абкладзеныя пазелянелымі ад моху камянямі сапраўдныя ўваходы ў
невядомае. Такія пячоры і малююць у дзіцячых казках. Але ж у Рэчках яны
сапраўдныя. Адчын пячоры зусім невялікі, але дастатковы, каб пралез
чалавек. Да гэтае пары няма пэўнай думкі, хто ж іх
стварыў. Прырода ці людзі?
Вёску Малмыгі немагчыма знайсьці на мапе. Яна зьнікла роўна трыццаць
пяць гадоў таму пад хвалямі Вялейскага мора. Але, нягледзячы на ўсе,
вёска Малмыгі працягвае жыць у памяці былых вяскоўцаў ды іхных дзяцей.
Раз на год каля памятнага каменя, які ўсталявалі самі былыя малмыжцы,
зьбіраюцца людзі зь Вялейкі і Воршы, зь Менску і Горадні, прыяжджаюць
нават з Эстоніі і Латвіі.