У першынстве Вілейскага раёна па міні-футболе, у якім удзельнічаюць 22 каманды, прайшло пяць тураў. За каманду раённага вузла паштовай сувязі выступае нападаючы ФК "Маладзечна" . Маладзечанец няслаба дапамагае вілейскім паштавікам, забіўшы ў пяці матчах ужо 54 (!) галы.
30 верасьня на стадыёне “Дынама” у Менску сустрэліся ў матчы групавога тупніру Лігі Чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ і турынскі “Ювентус”
Матч скончыўся з лікам 2:2.
У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Надзея” 8 мая прайшло
вялікае спартыўнае свята. У яго рамках адбыўся фінальны матч па
міні-футболе паміж камандай гімназіі №2 і камандай Iльянскай школы.
Свята стала адметным тым, што яго наведаў галоўны трэнер нацыянальнай
зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге.
У нядзелю, 13 красавіка, распачаўся, другі традыцыйны футбольны турнір "Кубак "Шлях перамогі". Сёлета ўдзельнічаюць 16 каманд (год таму было 12) з горада і раёна.
Тое, аб чым так доўга казалі шматлікія спартсмены раёна, нарэшце адбылося. У сакавіку стартуе раённая круглагадовая спартакіяда сярод працоўных калектываў устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў. Ад першага месяца вясны і да канца года спартсмены будуць выяўляць мацнейшых і фарміраваць зборныя каманды раёна, якія, у сваю чаргу, будуць абараняць гонар Вілейшчыны на абласных спартакіядах.
У аўторак, 8 студзеня, НАРЭШЦЕ ў Вялейцы зрабілі лёд. Пляц пад Ленінам залілі вадой з бліжэйшага гідранту. Шкада, што вельмі ж доўга думалі-мяліся і, відаць, ня моцным будзе гэтае шчасьце, бо сыноптыкі даводзяць пра хуткую адлігу. Ужо напрыканцы тыдня - дождж. (Няхай бы і на гэты раз памыліліся...) У тым годзе забавы на лёдзе былі вельмі папулярнымі ў моладзі ды й у іншых катэгорыяў вялейчукоў. Справа карысная, адно ёсьць праблема з коўзаўкамі (канькамі) ў пракат - той зімой былі на іх вялізныя чэргі (па гадзіне чакаць даводзілася). А набываць свае - даражэзнае задавальненьне, ды й зімы зараз нятрывалыя. Узгадваюцца часы, калі ў Вялейцы быў выбар коўзанак. Уявіце! Мінімум ШЭСЬЦЬ лядовых пляцовак функцыянавала! І попыт быў, чэргі, каб у хакей згуляць...