Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29
Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30 Газета "Волат" » Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён
24 сьнежня 2008 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння слыннага літаратурнага класіка - літвіна Адама Міцкевіча. Мы віншуем усіх прыхільнікаў яго творчасьці, адбітак у якой пакінула і вялейская зямля. Якім жа чынам зьвязаны Адам Міцкевіч з Вялейшчынай? Ёсь некалькі момантаў у яго жыцці і творчасьці.
27 лістапада ў Вялейцы адбыўся канцэрт-хатнік, прысьвечаны Слуцкаму Збройнаму Чыну. Героям, загінулым за незалежнасьць бацькаўшчыны, прысьвяцілі свае сьпевы выканаўца Генадзь К. і слынны вялейскі бард Алесь Наркевіч. Прысутныя атрымалі інфармацыйныя буклеты, у якіх распавядаецца пра слуцкіх змагароў. Пасьля канцэртнай часткі, за кубачкам гарбаты, адбылося абмеркаванне гісторыі змагання беларусаў і сучасны стан краіны. У імпрэзе прыняло ўдзел за дваццаць чалавек.
У вялейскай выставачнай залі адбылася імпрэза творчай суполкі "ВільНяр" з Астравеччыны. Гэтая імпрэза адкрывала выставу твораў сяброў суполкі. На выставе прадстаўлены жывапіс і мастацкае фота. Дзейнічаць яна будзе роўна месяц.
Скарбніца Вілейшчыны мастацкай папоўнілася яшчэ адным прозвішчам –
Уладзімір Гулецкі. Пра жывапісца і графіка няма ні слова ў
гісторыка-дакументальнай хроніцы “Памяць. Вілейскі раён”. Значыцца,
адшуканы зямляк дагэтуль заставаўся асобай невядомай на сваёй малой
радзіме.
Гэтая прыгожая кніжка вершаў выйшла з друку ў 2005 годзе ў Вілейцы Мінскай вобласці. Менавіта там жыла і пакінула наш свет таленавітая і мужная жанчына і паэтка Ганна Новік (1914-1997), якая была родам з Аўгустова і пра якую я ўжо распавядаў на старонках “Нівы” у 2003 годзе. Кніжка вершаў Ганны Новік называлася “Барвовае лісце”. Пра яе мала хто ведае ў Беларусі, ды і мне толькі нядаўна гэту кніжку прыслалі з Вілейкі.
Педагог і паэт Уладзімір Весялуха – мой зямляк. Але так склаўся лёс, што сустрэцца нам на гэтым свеце, на вялікі жаль, не ўдалося. Аб чым, як заўсёды, вельмі шкадую.
24 верасня ў Мінску ў Палацы мастацтваў прайшла прэзентацыя кнігі
“Галасы з-за небакраю. Анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах
ХХ стагоддзя”. Складальнік гэтага 896-старонкавага фаліянта паэт Міхась
Скобла.
15 верасьня ў галерэі “Падземка” адбылося адкрыцьцё фотавыставы фатографа “Нашай Нівы” Андрэя Лянкевіча “Паганства”. Выстава будзе працаваць ад 16 па 30 верасьня.
20 верасня адбыліся трэція Ходзькаўскія чытанні (пісьменнік
нарадзіўся 17 (28 на новым стылі) верасня). Прайшлі яны ў пасёлку
Крывічы Мядзельскага раёна.
13 верасьня на могілках вёскі Золькі адбылася талака па аднаўленні меркаванай сямейнай капліцы Адама Гурыновіча. Нягледзячы на неспрыяльнае надвор'е, была праведзена досыць вялікая частка працы. Удзельнікі мерапрыемства - краязнавец Анатоль Рогач, архітэктар Анатоль Капцюг, "нечалавекгода" турыст і энтузіяст Віталь Кастэнка, а таксама некалькі валанцёраў ад выдання "Волат".
14 верасня ў пісьменніка Леаніда Левановіча – юбілей. Ён адзначыць сваё 70-годдзе. А яшчэ цыкл яго раманаў “Шчыглы”, “Паводка сярод зімы”, “Дзікая ружа”, “Сіняе лета” вылучаны на Дзяржаўную прэмію РБ. Напярэдадні юбілею мы наведалі пісьменніка ў вёсцы Пятрылава на Вілейшчыне, дзе ён жыве.
У суседнім раёне праходзіць летнік, арганізаваны Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў.
У праграме - добраўпарадкаваньне гістарычных мясьцінаў.
Людцы мае родныя, што гэта ў сьвеце робіцца! Нейкія дзікунскія рэчы адбываюцца на нашай зямельцы. Ці гэта мы бачыць развучыліся, ці думаць адвыклі, альбо зусім глузд страцілі. А мо, ськінуўшы зь сябе ўсялякую адказнасьць за край наш, зрабіліся прыслугаю ў роднай хаце абы “госьцікам” дагадзіць. Госьцікі ж тыя ня толькі гаспадарамі пачуваюцца, але й гатовыя нагадзіць...
Інфармацыя пра час працы Максіма Танка ў Вілейскай абласной газеце ў большасці біяграфічных даведніках пра яго адсутнічае. Прычына ў тым, што гэты перыяд проста не даследаваны. На падставе артыкулаў і вершаў Танка, надрукаваных у “Вілейскай праўдзе” і “Сялянскай газеце” паспрабуем уявіць як і чым паэт жыў у Вілейцы.